У Магілёве ураган пашкодзіў дзясяткі аўтамабіляў (фота, відэа)

Удзень 13 жніўня у Магілёве зноў пачалася залева з градам і моцным ветрам, які зноў пачаў валіць дрэвы.

Пашкоджана каля дзясятка аўтамабіляў. За некалькі гадзін выпала 60 мм ападкаў, а месячная норма 75 мм. Вецер зрываў дахі і выбіваў шыбы ў дамах. ДАІ перакрывала цэлыя вуліцы.

Нагадаем, 12 жніўня ў Магілёве таксама была моцная залева і ураган. Былі пашкоджаныя дахі дамоў і аб'екты інфраструктуры. Вецер паваліў шмат дрэваў, былі пашкоджаныя аўтамабілі. У сацыяльных сетках з'явілася, як мінімум паўсотні абяваў аб згубленых аўтамабільных нумарах.

Фота: ilovemogilevfoto.mogilev і Еўрарадыё

Posted by Андрэй Кавалёў on 13 Жнівень 2015

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі