У Магілёве судзяць былога кіраўніка Гомеля Віктара Піліпца

Іх вінавацяць у злоўжыванні службовым становішчам.



Як нагадвае БелаПАН, у канцы траўня 2013 года Следчы камітэт завяршыў папярэдняе следства па гэтай крымінальнай справе. Канчатковыя абвінавачванні былі выстаўленыя былому старшыні Гомельскага гарвыканкама, а таксама чыноўнікам упраўлення капітальнага будаўніцтва гарвыканкама: дырэктару прадпрыемства, яго намесніку па эканоміцы і фінансам, начальніку жыллёва-інвестыцыйнага аддзела, былому начальніку планава-дамоўнага аддзела.



Следства лічыць, што ў верасні—кастрычніку 2011 года абвінавачаныя незаконна размеркавалі паміж сабой, сваімі сваякамі, блізкімі і знаёмымі кватэры ў шматкватэрных новых жылых дамах. Частка жылых памяшканняў была аформленая на падстаўных асобаў. Пры гэтым кошт набытых кватэраў быў значна ніжэйшы за рынкавы. Самі кватэры прызначаліся для грамадзян, чые хаты траплялі пад знос у сувязі з забіраннем зямельных участкаў.



У выніку бюджэт недаатрымаў больш за 3,8 млрд рублёў. Падчас следства кватэры вернутыя дзяржаве.



Фота Віктара Піліпца — gp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі