У Лідскім раёне ўратавалі дваіх дачнікаў, якія атруціліся фарбай

У Лідскім раёне ўратавалі дваіх дачнікаў, якія атруціліся фарбай

У Лідскім раёне ўратавалі дваіх дачнікаў, якія атруціліся фарбай. Як перадае Гродзенскае абласное ўпраўленне МНС, муж і жонка рамантавалі склеп у доме на сваім участку садовага таварыства “Васілёк” каля вёскі Чэрнікі. Падчас рамонту яны надыхаліся парамі лакафарбавых матэрыялаў і не змаглі самастойна выбрацца.

Паведамленне, што яны ў небяспецы, паступіла ў МНС 1 верасня ў 17.14. Спецыялісты-выратавальнікі прыбылі на месца інцыдэнту і паднялі са склепу 49-гадовага гаспадара дачнага дома і яго 46-гадовую жонку.

Абодва шпіталізаваныя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі