У Лепелі, Талачыне, Віцебску, Полацку выявілі небяспечныя для людзей аб'екты

Ледзяшы — пагроза для людзей

Ледзяшы — пагроза для людзей / prokuratura.gov.by

У Віцебскай вобласці выяўлены шэраг аб'ектаў, "небяспечных для жыцця і здароўя насельніцтва". Як паведамляе пракуратура, у Гарадку, Лепелі, Талачыне, Віцебску, Полацку карнізы, дахі некаторых будынкаў не чысцілі ад снежна-ледзяных утварэнняў. Сцвярджаецца пра "недастатковую гатоўнасць камунальных і дарожных службаў да існуючых умоў надвор'я".  Аб "неналежным выкананні" імі сваіх абавязкаў сведчаць "шматлікія выпадкі атрымання грамадзянамі галалёдных траўмаў". Толькі за перыяд рэзкага пахаладання іх атрымалі больш за 1200 жыхароў вобласці.

Пракуратура не толькі вынесла прадпісанні ў арганізацыі ЖКГ, райвыканкамы, але і звярнулася ў Віцебскі аблвыканкам. У прыватнасці, патрабуецца арганізаваць своечасовую расчыстку вуліц, праездаў, пад'ездаў, мастоў, пешаходных шляхоў, а таксама іх апрацоўку процігалалёднымі сродкамі, а таксама разгледзець пытанне аб адказнасці вінаватых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі