Пра Коўла, дэпартацыю, візіт Ціханоўскай у Кіеў і Лукашэнкі ў Гаагу — эфір
Франак Вячорка / Еўрарадыё
Перасцярогі, што праз ваенную аперацыю ў Іране цікавасць да “беларускага пытання” ў Белага дома знікла, не апраўдаліся — у Мінск едзе спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл. Чакаецца, што ў выніку перамоў Лукашэнка вызваліць новую групу палітвязняў. Пра гэта кажуць эксперты, праваабаронцы, валанцёры. Палітыкі ж раюць не спяшацца з гучнымі прагнозамі і заявамі. Іншая справа, што рыхтавацца да прыёму новай, магчыма, вялікай групы дэпартаваных неабходна.
Ці ёсць у дэмсіл сталы кантакт з амерыканскай групай перамоўшчыкаў на чале з Коўлам і ці атрымліваецца данесці свае просьбы? Чаго варта чакаць ад візіту ў Мінск Джона Коўла, і ці гатовы дэмсілы да перамоў з рэжымам? Калі чакаць паездку Ціханоўскай ва Украіну? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франкам Вячоркам у 15:00.