Грамадзяніна Чэхіі, які прыехаў да маці ў Беларусь, асудзілі на шэсць гадоў

Віталь Дзямідчык

Віталь Дзямідчык / фота з сацсетак

Шэсць гадоў калоніі прысудзілі грамадзяніну Чэхіі, які прыехаў у Беларусь. Пра гэта ў Фэйсбуку напісала прадстаўніца Офіса Ціханоўскай у Празе Крысціна Шыянок.

52-гадовы Віталь Дзямідчык мае беларускае і чэшскае грамадзянствы. Яго затрымалі 30 чэрвеня 2026 года, калі мужчына прыехаў у Беларусь наведаць хворую маці. Паводле звестак праваабаронцаў, падставай для крымінальнага пераследу сталі данаты, якія рабіў Дзямідчык — верагодна, палку Каліноўскага.

Праваабаронцы прызналі мужчыну палітвязнем.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.