У чаканні Коўла Лукашэнка зноў пагражае “Арэшнікам” і заігрывае з ЗША — эфір

Валерый Карбалевіч

Валерый Карбалевіч

Пятніца 13 сакавіка выдалася інфармацыйна насычанай. Бо гэтым разам Лукашэнка нарэшце адвёў душу і, у адрозненне ад папярэдняга візіту на ферму, выказаўся па ўсіх балючых тэмах геапалітыкі. Расказаў і пра перамовы з ЗША, як наконт санкцый, так і наконт палітвязняў. Раскрытыкаваў дзеянні ЗША і Ізраіля ў Іране і прыгразіў усім суседзям “Арэшнікам”. Заявіў, што нікога з вызваленых палітвязняў не прымушаюць пакідаць Беларусь, і ў чарговы раз прыгадаў 2020 год. Нават пра Мадуру ўзгадаў, а вось пра тое, што Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне справы за яго злачынствы супраць чалавечнасці, неяк прыгадаць забыўся. Ці прапагандысты з пула, якія хваліліся, што яны могуць задаваць любыя самыя вострыя пытанні, гэтую тэму важнай не палічылі.

Чаму падчас мінулай вылазкі на ферму Лукашэнка не скарыстаўся магчымасцю і абышоўся без каментароў у сваім стылі па ўсіх пытаннях геапалітыкі, а гэтым разам зняў з сябе “абет маўчання”? Чаго чакаць па выніку прыезду 19 сакавіка ў Мінск Джона Коўла, і ці варта асцерагацца пагроз “Арэшнікам” з боку Лукашэнкі? Ці паўплывае на стаўленне ў свеце да Лукашэнкі распачатая МКС супраць яго справа? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч у 13:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.