У Латвіі ў аварыю трапіў беларускі аўтобус, ёсць пацярпелыя (фота)

У Латвіі ў аварыю трапіў беларускі аўтобус, ёсць пацярпелыя (фота)

У Латвіі ў аварыю трапіў беларускі аўтобус, пацярпелі 8 чалавек. Як інфармуе Delfi, здарэнне адбылося раніцай 30 красавіка на Баускай шашы пад Рыгай. Два чалавекі былі шпіталізаваныя з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці. Шэсць пасажыраў ад шпіталізацыі адмовіліся.

Вядома, што аўтобус “Мінсктранса” ехаў у бок Рыгі. Мяркуецца, што вадзіцель не саўладаў з кіраваннем, пасля чаго МАЗ з’ехаў з дарогі на абочыну і перакуліўся на бок.

Фота з месца аўтааварыі змясціў на сваёй старонцы ў Facebook Канстанцін Мельнік.

Відэа з месца здарэння можна пабачыць тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі