У Крамлі "не заўсёды зразумела", хто забараняе "Несмяротны полк" у Беларусі

"Несмяротны полк" у Мінску у 2018 годзе / Еўрарадыё
"Несмяротны полк" у Мінску у 2018 годзе / Еўрарадыё

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адказаў на пытанне, ці сочаць у Крамлі за забаронамі на шэсце "Несмяротны полк" у Беларусі і Казахстане. Апынулася, што сочаць. Але разабрацца ў інфармацыі, якая паступае, не могуць.

"Мы, безумоўна, вельмі ўважліва сочым за гэтай інфармацыяй. Але мы не можам дакладна сказаць. Не заўсёды зразумела, пра што канкрэтна ідзе гаворка, пра чые рашэнні, што прывяло да такіх рашэнняў. Таму тут мы не спяшаліся б рабіць нейкія заключэнні паспешныя. Безумоўна, мы за гэтымі навінамі вельмі ўважліва сочым", — сказаў Дзмітрый Пяскоў.

"Несмяротны полк" — акцыя, якая традыцыйна праходзіць у Расіі 9 траўня. Першапачаткова яе ўдзельнікі неслі на дэманстрацыях партрэты сваіх сваякоў, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Аднак пазней да іх сталі далучацца людзі з партрэтамі Іосіфа Сталіна, чырвонымі савецкімі сцягамі і георгіеўскімі стужачкамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі