Ва ўкраінскай сталіцы афіцыйна з'явілася вуліца беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Адпаведнае рашэнне прыняла Кіеўская гарадская рада.
Рашэнне прынятае ў рамках праграмы змены назваў, звязаных з РФ і яе сатэлітамі. 23 сакавіка кіеўскія дэпутаты перайменавалі 16 аб'ектаў. Вуліца Дабралюбава атрымала імя Уладзіміра Караткевіча.
Класік беларускай літаратуры вучыўся ў Кіеўскім універсітэце. Ва ўкраінскай сталіцы пастаўлены помнік Караткевічу.
Дарэчы, у Мінску вуліцы Уладзіміра Караткевіча няма.