У Казахстане аўтобус праваліўся пад зямлю, яго дагэтуль не знайшлі
![Каля абвалу](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-01/abval.jpg.webp?itok=HVHHoUvU)
Каля абвалу / t.me/kerekpv/
У Казахстане ў Паўладарскай вобласці аўтобус з людзьмі праваліўся пад зямлю, яго дагэтуль не знайшлі. Ужо вядома пра двух загінулых ратавальнікаў, іх целы адшукалі ў пяску, паведамляе vlast.kz.
Здарэнне адбылося каля шахты, дзе раптоўна ўтварылася вялізная яма — 200 на 500 метраў. Аўтобус з кіроўцам і трыма ратавальнікамі ўпаў на глыбіню каля 150 метраў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.