Вы тут

У Грэцыі адмянілі абмежаванні для турыстаў з Беларусі

Турысты ў Грэцыі / pixabay.com

У Грэцыі адмянілі абмежаванні для турыстаў з Беларусі. З 14 траўня ім не трэба праходзіць пасля прыезду абавязковы тыднёвы каранцін (праўда, у аэрапорце могуць зрабіць тэст на COVID-19 і калі ён будзе станоўчы, адправяць на каранцін). Аднак беларусы мусяць выканаць шэраг абавязковых умоваў. Па-першае, яны павінны не пазней за дзень да прыезду ў Грэцыю запоўніць прапанаваную на сайце travel.gov.gr анкету (патрабуецца інфармацыя, адкуль і куды прыязджае турыст, дзе будзе знаходзіцца, у якіх краінах ён перад гэтым быў і г. д.). Таксама трэба мець даведку аб наяўнасці антыцелаў, ці сертыфікат аб вакцынацыі (яна мусіць быць скончаная за два тыдні да прыезду ў Грэцыю), ці адмоўны ПЛР-тэст, зроблены за трое сутак да вылету.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.