Вы тут

У футбаліста "Іслачы" ад лейкеміі памерла 4-гадовая дачка

pixabay.com

У футбаліста "Іслачы" Сяргея Канцавога ад лейкеміі памерла дачка Злата. Трагедыя здарылася 27 лістапада. Дзяўчынцы было 4 гады.

Бліжэйшы матч чэмпіянату Беларусі з "Мінскам" 1 снежня а 14-й гадзіне пачнецца з хвіліны маўчання, інфармуе прэс-служба ФК "Іслач". Гульцы каманды выйдуць на поле з жалобнымі павязкамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.