У Драгічыне прызналі банкрутам мясцовае тэлебачанне

Адкрыццё галоўнай елкі Драгічына па мясцовым ТБ ужо напэўна не пакажуць / drogichin.by
Адкрыццё галоўнай елкі Драгічына па мясцовым ТБ ужо напэўна не пакажуць / drogichin.by

У Драгічыне ліквідавалі "грамадскае Драгічынскае тэлебачанне". Справу аб банкруцтве разглядаў Эканамічны суд Брэсцкай вобласці, расказвае Беларуская асацыяцыя журналістаў. Заснавальнікам тэлекампаніі быў Драгічынскі райвыканкам, а маёмасць належала мясцоваму раённаму Савету дэпутатаў.

Летась Драгічынскае тэлебачанне адзначыла 25 гадоў. І ў гэтым жа годзе мясцовыя ўлады ўсвядомілі, што вырашаць фінансавыя праблемы мясцовай тэлекампаніі больш не могуць. У выніку год таму Драгічынскі райвыканкам падаў заяву ў Эканамічны суд. Гэтай восенню працэдура ліквідацыі прадпрыемства была завершана.

Мясцовыя жыхары сустрэлі гэтую навіну з жалем. Пра гэта яны распавялі прадстаўнікам БАЖ. Па драгічынскім ТБ часта паказвалі мясцовых чыноўнікаў, але былі і рэпартажы пра тое, што адбываецца ў рэгіёне. Акрамя таго, "можна было падаць аб'яву і замовіць віншаванні", кажа мужчына з Драгічына. Паводле яго, "мясцовыя навіны былі ў раёне больш папулярныя, чым НТВ, таму што можна было ўбачыць знаёмых па тэлевізары, а для правінцыі гэта шмат чаго варта".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі