У Чэрвеньскім раёне падчас рэйду на ферме знайшлі п'яных жывёлаводаў
Праверка на ферме: жывёлавод і міліцыянер
У Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці падчас рэйду на малочна-таварнай ферме ААТ "Запольскае" знайшлі 2 п'яных жывёлаводаў. Якое іх чакае пакаранне, не паведамляецца. Кіраўніцтву сельгасарганізацыі звярнулі ўвагу на "недастатковы кантроль за забеспячэннем працоўнай дысцыпліны работнікаў".
Раённая газета піша, што ў складзе рэйдавай групы райвыканкама былі і міліцыянеры, і чыноўнікі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.