Вы тут

У Брэсцкай вобласці даражэе праезд

У Брэсце даражэе праезд на грамадскім транспарце / sb.by​

За талончык у гарадскім транспарце Брэста з гэтага часу давядзецца плаціць на 10 капеек больш. Брэсцкі выканкам сваім рашэннем змяніў тарыфы на гарадскія і прыгарадныя перавозкі ў рэгулярных зносінах. Рашэнне апублікаванае на Нацыянальным прававым партале.

З сённяшняга дня талончык каштуе 70 капеек. Даражэйшай стане паездка і на аўтобусах экспрэс-маршрутаў, яе кошт з гэтага часу — 80 капеек.

Мяняюцца тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі. Кожны кіламетр дарогі даражэе на адну капейку.

Брэсцкі рэгіён не першы, дзе было абвешчана пра падаражэнне праезду ў грамадскім транспарце. Раней аналагічныя рашэнні прынялі абласныя ўлады Гомельскай і Гродзенскай абласцей. Цана талончыка там таксама павялічылася адразу на 10 капеек.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.