Вы тут

У Брэсце затрымалі дзевяць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода

b-g.by

У Брэсце затрымалі дзевяць праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода (Віталя Казака, Дзяніса Малышэнку, Ірыну Сіліцкую, Уладзіміра Казлоўскага ды іншых). Іх выклікалі позвамі ў міліцыю ў якасці сведак і адтуль яны ўжо не выйшлі. Актывістаў чакае суд. У чым іх абвінавачваюць, пакуль невядома, інфармуе сайт spring96.org.

“Брестская газета” паведамляе, што перад тым, як зайсці ў будынак раённага аддзела міліцыі, праціўнікі будаўніцтва зладзілі флэшмоб. У аднаго з іх быў касцюм ваўка.

Пратэсты супраць будаўніцтва прадпрыемства ў Брэсце праходзяць доўгі час. Аднак ціск на актывістаў павялічваецца.