У Брэсце гарэў інтэрнат: выратаваны пяць чалавек, у тым ліку дзіця
![З будынка, дзе адбыўся пажар, былі эвакуяваныя 53 чалавекі / brestcity.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/pogar_2_07.jpg.webp?itok=LbrH_YTK)
З будынка, дзе адбыўся пажар, былі эвакуяваныя 53 чалавекі / brestcity.com
Напярэдадні ўвечары ў Брэсце гарэў інтэрнат. Званок ратавальнікам паступіў каля 20 гадзін. Той, хто тэлефанаваў паведаміў, што ў адным з пакояў — пажар, распавялі ў рэгіянальным упраўленні МНС.
У МНС таксама адзначылі, што былі выратаваны пяць чалавек, у тым ліку адно дзіця. Яны былі ў пакоях побач з памяшканнем, дзе ўспыхнуў пажар. Больш за паўсотні чалавек прыйшлося эвакуіраваць.
Агонь знішчыў мэблю і ўнутраная аздабленне. Пашкоджаны сцены і столь у падпаленым пакоі.
Рэгіянальнае выданне brestcity.com публікавала здымкі з месца здарэння. Адзначала, што праезд ля будынка, дзе ўспыхнуў пажар, невялікі. Да пяціпавярхоўкі прыязджалі адразу некалькі машын МНС і хуткая дапамога.
Што стала прычынай надзвычайнага здарэння, пакуль невядома. Абставіны высвятляюцца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.