У Беларусі з'явілася першая кампанія, што прымае біткоіны

У Беларусі з'явілася першая кампанія, што прымае біткоіны

Будучыня прыйшла: у Беларусі стала можна аплаціць пакупкі крыптавалютай. Што праўда, пакуль што толькі біткоінамі і толькі з адной кампаніяй: буйной сеткай па продажы шын і іншых тавараў для аўтамабілістаў TyrePlus. 

Праект рэалізаваны сумесна з біткоін-лабараторыяй ConsensusLab. Абвестка пра гэта з'явілася ў ФБ-суполцы Blockchain Technology Belarus.

Нядаўна Нацбанк Беларусі абвясціў пра пачатак працы з тэхналогіяй блокчэйн. Але, разам з тым, рэгулятар лічыць крыптавалюты знаходзяцца па-за межамі прававога поля. Інакш кажучы, заплаціўшы біткоінам і не атрымаўшы паслугу, не атрымаецца абараніць свае правы ў судзе — з гледзішча беларускага заканадаўства такі плацёж не мае юрыдычнай сілы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі