У Беларусі зафіксавалі 7 выпадкаў вытворчасці малака са стронцыем-90

У Беларусі зафіксавалі 7 выпадкаў вытворчасці малака са стронцыем-90

У Беларусі зафіксавалі 7 выпадкаў вытворчасці малака, якое ўтрымлівала павышаны ўзровень стронцыя-90. Здарэнні адбыліся ў мінулым годзе на фермах у Брагінскім і Хойніцкім раёнах Гомельскай вобласці. Пра гэта заявіў начальнік Дэпартамента па ліквідацыі наступстваў катастрофы аварыі на ЧАЭС МНС Беларусі Уладзімір Чэрнікаў.

Як інфармуе sputnik.by, на сямі фермах было выяўлена 15 тон такога малака. Чэрнікаў адзначыў, што такая сітуацыя склалася з-за таго, што кіраўнікі шэрагу гаспадарак вырашылі сэканоміць на ўгнаеннях, якія былі прызначаныя для ўнясення на забруджаную глебу. А адзін з іх "на ўсю краіну" заявіў пра "немэтазгоднасць правядзення абарончых мераў" і пра неэфектыўнасць "унясення павышаных дозаў угнаенняў для вытворчасці нарматыўна чыстай прадукцыі".

Вінаватых ужо пакаралі, з імі скасавалі кантракты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі