У Беларусі з украінскага серыяла "Слуга народа" не выразалі згадкі пра Лукашэнку

У Беларусі з украінскага серыяла "Слуга народа" не выразалі згадкі пра Лукашэнку

У Беларусі з украінскага серыяла "Слуга народа" не выразалі згадкі пра Аляксандра Лукашэнку. Першы сезон ад панядзелка дэманструецца на тэлеканале "Беларусь 1".

У трэцяй серыі пакінулі эпізод, калі ўкраінскаму прэзідэнту Васілю Галабародзьку (у выкананні Уладзіміра Зяленскага) паказваюць яго двайніка. Прэм'ер кажа, што двайнік "будзе адкрываць помнікі, піць з Лукашэнкам". "Але спадзяюся, што да гэтага не дойдзе", — дадаў ён.

У чацвёртай серыі ёсць эпізод з сустрэчай Галабародзькі з двайніком Лукашэнкі. Ішла падрыхтоўка да інаўгурацыі і ў пакой па чарзе заходзілі двайнікі замежных лідараў. Зайшоў і двайнік кіраўніка Беларусі. У гэты момант украінскі прэм'ер-міністр кажа прэзідэнту: "Можна не ўставаць". Далей яны размаўляюць, а двайнік нерухома стаіць.

Першы сезон "Слугі народа" выйшаў у 2015 годзе. Шоўмэн, кінаакцёр, лідар студыі "Квартал-95" Зяленскі выканаў ролю настаўніка гісторыі, які нечакана становіцца прэзідэнтам Украіны. У 2016-м выйшаў другі сезон серыяла, а ў пачатку 2019-га перад прэзідэнцкімі выбарамі (рэальнымі, не кіношнымі) — трэці сезон. У выніку Уладзімір Зяленскі пайшоў па шляху свайго героя Васіля Галабародзькі і стаў прэзідэнтам Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі