У Беларусі ў радзільнях 600 жанчын з каранавіруснай інфекцыяй

У Беларусі ў радзільнях 600 жанчын з каранавіруснай інфекцыяй

У Беларусі ў радзільнях 600 жанчын з каранавіруснай інфекцыяй, паведамляе БЕЛТА. 25 з іх ужо нарадзілі, усе дзеці здаровыя. Іх забіраюць у маці адразу пасля нараджэння і прыносяць толькі пасля таго, як жанчыны ачуняюць.

У Віцебскай абласной клінічнай лякарні, якую ў пятніцу наведаў Аляксандр Лукашэнка, 45 жанчын з каранавіруснай інфекцыяй. Ён ухваліў рашэнне забіраць немаўлятак у маці да іх выздараўлення. І крытычна выказаўся пра рэкамендацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя гэтага не рабіць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі