Вы тут

Лукашэнку бачылі ў віцебскай лякарні ў масцы і ў пальчатках

Лукашэнка і дзеці / @pul_1

Аляксандра Лукашэнку бачылі ў Віцебскай абласной клінічнай радзільні ў масцы і ў пальчатках. Ён прыйшоў паглядзець на немаўлятаў у "чырвонай зоне" (там 45 жанчын з каранавіруснай інфекцыяй). Тыдзень таму Лукашэнка наведваў "чырвоную зону" 6-й клінічнай бальніцы ў Мінску і быў толькі ў ахоўнай масцы, пальчаткі чамусьці праігнараваў. Тэлеграм-канал яго прэс-службы "Пул першага" ўпэўніваў, што Аляксандру Лукашэнку маска і пальчаткі не трэба — "Перахварэў". Гэта справакавала з'яўленне версій пра інсцэніроўку. Як бачым, у Віцебску было інакш.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.