Вы тут

Лукашэнка ў "чырвонай зоне" кавіднай клінікі — то без маскі, то без пальчатак

Лукашэнка ў "чырвонай зоне" / кадр з відэа

27 лістапада Аляксандр Лукашэнка наведаў 6-ю гарадскую клініку Мінска і хворых на COVID-19. 

На фатаграфіі з гэтага візіту бачна, што кіраўнік Беларусі надзеў медыцынскую маску. Гэта першае з'яўленне Лукашэнкі ў масцы на публіцы. Раней ён часцей за ўсё называў маскі "напыснікі" і выказваўся зняважліва.

Праўда, на відэа, якое апублікаваў ТГ-канал "Пул Першага", бачна, што ў "чырвоную зону" лякарні Лукашэнка зайшоў з маскай пад падбароддзем. На фатаграфіі Лукашэнкі каля ложка хворага з каранавіруснай інфекцыяй бачна, што ён зняў медыцынскія пальчаткі і трымае іх у руках. 

Лукашэнка ў "чырвонай зоне" / "Пул Першага"
Лукашэнка ў "чырвонай зоне" / "Пул Першага"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.