У Беларусі тры новыя палітвязні

У Беларусі тры новыя палітвязні

Яшчэ тры беларусы прызнаныя палітвязнямі, паведамляюць праваабаронцы. Агульная колькасць затрыманых за палітычныя погляды людзей у краіне ўзрасла да 908.

Палітвязнямі прызнаныя Ларыса Кузьменка, Аляксандр Цімашэнка і Кірыл Канапацкі. Яны абвінавачаны ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, супраціве з ужываннем гвалту ў дачыненні да супрацоўніка МУС, іншых службовых асобаў, якія выконваюць службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК).

Кузьменка атрымала 2 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі, Цімашэнка — 3 гады і 6 месяцаў, Канапацкі — 3 гады пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі.

Праваабаронцы лічаць пераслед гэтых людзей палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі вызваліць іх, а таксама іншых палітвязняў і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі