Вы тут

У Беларусі стварылі тры мадэлі электрамабіля, у тым ліку невялікі грузавік

pixabay.com

У Беларусі распрацаваныя тры мадэлі электрамабіля. Пра гэта 25 красавіка заявіў старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў. Паводле яго слоў, гэта электрамабіль на базе Geely, мінівэн і невялікі грузавік (упершыню пра яго было заяўлена летам 2018-га). Цяпер праводзяцца іх выпрабаванні, паведамляе БЕЛТА.

Гусакоў абяцае, што да канца 2019 года згаданыя мадэлі электрамабіляў могуць трапіць у продаж.

Пра тое, што ў Беларусі ў 2017-м створаць першы айчынны электрамабіль, у канцы 2016 года заявіў Уладзімір Гусакоў. Сапраўды, да канца лета 2017 года яго паказалі. Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне дапрацаваць мадэль, але гэты працэс зацягнуўся. У пачатку 2019-га было заяўлена пра распрацоўку першага беларускага электраматацыкла.