У Беларусі працуюць над стварэннем электрычнага грузавіка

У Беларусі працуюць над стварэннем электрычнага грузавіка

У Беларусі працуюць над стварэннем электрычнага грузавіка. Праект рыхтуецца спецыялістамі навукова-даследчага інстытута "Электрамеханічныя і гібрыдныя сілавыя ўстаношўкі мабільных машын" разам з Мінскім аўтамабільным заводам. Пра гэта паведаміў кіраўнік інстытута Аляксандр Бялевіч. Ён нагадаў, што працягваецца распрацоўка легкавога электрамабіля і ў канцы 2018 года яго збіраюцца прадставіць. Па словах Бялевіча, праца ідзе вельмі актыўна. "І мы распрацоўваем як легкавы аўтамабіль, так ужо глядзім і ў галіну камерцыйнага транспарту", — цытуе словы Аляксандра Бялевіча сайт sb.by.

Пра тое, што беларускі электрамабіль будзе дапрацоўвацца да канца года, у красавіку сёлета паведаміў старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Уладзімір Гусакоў. Ён быў створаны летась на базе серыйнай машыны GeelySC7 беларускай зборкі. Больш за год таму Аляксандр Лукашэнка на тэрыторыі Палаца Незалежнасці правёў тэст апошняй мадэлі электрамабіля Tesla і даручыў распрацоўшчыкам беларускага электрамабіля імкнуцца да гэтага ўзроўню.

Бялевіч паведаміў, што ў развіцці электратранспарту беларускімі спецыялістамі ўпор робіцца на распрацоўку электрапрывада, назапашвальнікаў энергіі. Інакш нельга будзе заявіць аб тым, што гэта беларускі прадукт, — адзначыў ён.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі