Уладзімір Зяленскі перамог у Беларусі

Уладзімір Зяленскі перамог у Беларусі

У Беларусі перамог Уладзімір Зяленскі. Пра гэта сведчаць вынікі галасавання на выбарах прэзідэнта Украіны на двух участках у нашай краіне (ужо падлічаны ўсе 100% бюлетэняў), змешчаныя на сайце ЦВК Украіны. Агулам прагласавалі 1053 чалавекі (удвая больш, чым на мінулых выбарах), Зяленскі набраў 41,02%. Таксама гэты кандыдат перамог у Грузіі, Конга, Катары, Іарданіі, Кыргызстане, Латвіі, Арменіі, Кубе, Перу, Польшчы, Сербіі, Славакіі, Туркменістане, Чэхіі, Венгрыі.

На выбарах прэзідэнта Украіны будзе другі тур. Па выніках падліку 70% бюлетэняў, у яго выходзяць Уладзімір Зяленскі (30,45%) і Пётр Парашэнка (16,19%).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі