У Беларусі пачаліся пікеты патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты

У Беларусі пачаліся пікеты патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты

У нядзелю, 8 верасня ў Беларусі пачалі праводзіцца пікеты патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты. Адзін з іх праходзіць у Мінску на вуліцы Веры Харужай, дзе збірае подпісы Алесь Круткін з "Еўрапейскай Беларусі". Ён балатуецца па Коласаўскай выбарчай акрузе №106.

У пікеце ўдзельнічае каля 20 чалавек. Міліцыянтаў у форме ці ў цывільным не заўважна. 

У Беларусі пачаліся пікеты патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты
Перадвыбарны пікет у Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
У Беларусі пачаліся пікеты патэнцыйных кандыдатаў у дэпутаты
Перадвыбарны пікет у Мінску / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Усяго ў Мінску 20 выбарчых акругаў. Па словах актывісткі Вольгі Мікалайчык, ад сёння "Еўрапейская Беларусь" будзе праводзіць пікеты і ў іншых кропках горада. Сама Вольга таксама збіраецца балатавацца ў Палату прадстаўнікоў — па Уручскай выбарчай акрузе №109.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў сёмага склікання пройдуць у Беларусі 17 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі