У Беларусі можа з'явіцца помнік героям Аршанскай бітвы

З ініцыятывай увекавечыць подзвіг продкаў выступілі нашы суайчыннікі. Як піша сайт charter97.org, помнік у гонар перамогі ў Аршанскай бітве будзе ўсталяваны на прыватнай тэрыторыі. Ініцыятары стварэння манумента звяртаюцца да беларускіх патрыётаў з просьбай падзяліцца ідэямі пра тое, як ён павінен выглядаць.



Свае ідэі і прапановы можна высылаць на электронны адрас [email protected]. Аўтар найлепшага праекта, якога вызначыць спецыяльная камісія, атрымае ўзнагароду, кажа адзін з ініцыятараў ўстаноўкі помніка.



Нагадаем, бітва пад Оршай адбылася 8 верасня 1514 года, калі маскоўскія войскі спрабавалі захапіць тэрыторыю Беларусі і Літвы. Адным з галоўных герояў бітвы стаў гетман Канстанцін Астрожскі. Менавіта ён быў на чале 30-тысячнага беларускага войска, якое цалкам разбіла 80-тысячнае маскоўскае войска.



2014 абвешчаны Годам Аршанскай бітвы ў Літве.



Фота — svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі