У Беларусі могуць павялічыць бязвізавы рэжым з 5 да 30 дзён

У Беларусі могуць павялічыць бязвізавы рэжым з 5 да 30 дзён

У Беларусі могуць павялічыць бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін з 5 да 10 ці нават 30 дзён. Такую магчымасць не выключае міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. У інтэрв’ю выданню Financial Times ён адзначыў, што ўлады Беларусі будуць ісці да гэтага “паступова крок за крокам”. “Да канца бягучага года мы прааналізуем сітуацыю ў гэтай сферы і ўнясем канкрэтныя прапановы кіраўніку дзяржавы, якія датычаць пашырэння бязвізавага рэжыму”, — сказаў Макей.

Пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін (у тым ліку 39 еўрапейскіх і ЗША) быў уведзены ў Беларусі з 12 лютага. У нашу краіну замежнікі мусяць прыязджаць выключна праз Нацыянальны аэрапорт “Мінск”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі