Вы тут

У Беларусь для ўдзелу у вучэннях прыбыла расійская авіяцыя (фота)

Фота: vsr.mil.by

У Беларусь для ўдзелу у вучэннях прыбыла расійская авіяцыя — самалёты і верталёты. Колькі менавіта, прэс-служба Мінабароны нашай краіны не паведамляе. Адзначаецца толькі, што ў стратэгічных вучэннях “Захад-2017”, якія стартуюць 14 верасня, возьмуць удзел больш за 40 самалётаў і верталётаў, беларускіх і расійскіх. На беларускай зямлі расіян віталі “цёпла і сардэчна”, інфармуе агенцтва “Ваяр” і змяшчае фотаздымкі з сустрэчы.

У аўторак на адзін з беларускіх аэрадромаў прызямліліся знішчальнікі МіГ-29СМТ з Расіі. Спачатку прыбылі расійскія экіпажы знішчальнага авіяцыйнага палка, пасля — інжынерна-тэхнічныя супрацоўнікі разам з усім неабходным абсталяваннем. Камандзір беларускай вайсковай часткі палкоўнік Юрый Пыжык заявіў на сустрэчы, што “неба ў нас адно, і мы гатовыя абараняць яго сумесна”. Для расіян рыхтуюць экскурсіі па Беларусі, канцэртныя праграмы.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі