У Баранавіцкім раёне пітбуль пакусаў цяжарную жанчыну

У Баранавіцкім раёне пітбуль пакусаў цяжарную жанчыну

Трагічная гісторыя адбылася ў вёсцы Дзераўная Баранавіцкага раёна ў ноч на 30 красавіка. Як піша intex-press.by са спасылкай на Баранавіцкі РАУС, сабака пароды пітбуль напаў на 33-гадовую жанчыну. Яе даставілі ў мясцовую гарадскую лякарню.

Паведамляецца, што дактары былі вымушаныя ампутаваць ёй абедзве рукі. Лекары кажуць, што пасля аперацыі стан жанчыны сярэдняй цяжкасці, але стабільны.

Сабака належыць сужыцелю жанчыны. Суседзі жанчыны распавялі, што сабака заўсёды паводзіў сябе агрэсіўна. Таксама яны паведамілі, што жанчына вяла асацыяльны лад жыцця і была пазбаўленая бацькоўскіх правоў.

Журналісты даведаліся, што пацярпелая працавала дворнікам ў раённым ЖКГ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі