У Баранавічах асудзілі мужчын, вінаватых ва успышцы трыхінелёзу

У Баранавічах асудзілі мужчын, вінаватых ва успышцы трыхінелёзу

16 лютага суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы вынес абвінаваўчы прысуд двум мясцовым жыхарам, вінаватым ва ўспышцы трыхінелёзу, перадае БЕЛТА са словаў старшага памочніка Баранавіцкага міжраённага пракурора Вольгі Лайшы. Ад дзеянняў 25-гадовага і 45-гадовага мужчын пацярпелі больш за 30 чалавек.

Мужчыны прызнаныя вінаватымі ў незаконным перамяшчэнні частак загінулай дзікай жывёліны, які адносіцца да аб'екта палявання, і іх разделку ў буйным памеры. Прысуды вынесеныя даволі мяккія — без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу: старэйшаму — адзін год, малодшаму — дзевяць месяцаў. Падчас следства мужчыны добраахвотна аплацілі кошт незаконна здабытай прадукцыі — 441 рубель (21 базавая велічыня).

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны на працягу 10 дзён.

Нагадаем, што ўспышка трыхінелёзу ў Баранавіцкім раёне здарылася ў лістападзе 2016 года. Тады па дапамогу да лекараў звярнуліся 33 чалавекі, у тым ліку шэсць непаўналетніх. Усе яны елі прадукты, згатаваныя з мяса дзіка, заражанага трыхінелёзам.

Хворую жывёлу збілі ў кукурузным полі пры сельгасработах. Мужчына, які знайшоў дзіка, паклікаў на дапамогу пляменніка, разам з якім яны разабралі тушу і падзялілі паміж сабой мяса. На ветэрынарнае даследаванне здабычу не адпраўлялі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі