У Беларусі — сезонны рост захворвання на ВРІ, дзве траціны хворых — дзеці
Захворванне, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
Сезонны рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі (ВРІ) фіксуюць у Беларусі. Паводле звестак Мінздароўя, 68,2% хворых складаюць дзеці.
Уздым захворвання прадстаўнікі Мінздароўя тлумачаць сезоннасцю і пачаткам навучальнага года. Звычайна сезон ВРІ працягваецца з кастрычніка па красавік.
Паведамляецца, што цяпер цыркулююць пераважна негрыпозныя ўзбуджальнікі — рынавірус (47,3% хворых), бакавірус (20%) і вірусы парагрыпу (14,5%).
У кастрычніку беларускія медыкі плануюць пачаць масавую вакцынацыю супраць грыпу і COVID-19.