Сіноптыкі: У аўторак чакаецца спёка і залевы з градам

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы, днём месцамі чакаюцца моцныя залевы і град, перадае БЕЛТА.



Вецер будзе няўстойлівым 4-9 метраў за секунду, пры навальніцах — з парывамі да 14 метраў за секунду. У асобных раёнах прагназуецца шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.



Тэмпература паветра ўначы складзе +11...+18 градусаў, удзень будзе ад 22 градусаў па паўночным захадзе да 31 градуса цяпла па паўднёвым усходзе краіны.

Сіноптыкі: У Беларусь ідзе пахаладанне
 



Фота — Flickr Photo Sharing

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі