TUT.by: Лукашэнка патрабаваў паставіць Ермакову кіраўніцай "Белгазпрамбанка"

TUT.by: Лукашэнка патрабаваў паставіць Ермакову кіраўніцай "Белгазпрамбанка"

Надзею Ермакову ў кіраўнікі "Белгазпрамбанка" паставілі паводле рашэння Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на крыніцы, блізкія да акцыянераў банка.

Як распавядала Еўрарадыё, 18 студзеня стала вядома, што рада дырэктараў "Белгазпрамбанка" зацвердзіла Ермакову на пасадзе старшыні праўлення банка. З 15 чэрвеня да 10 снежня 2020 года яна ўзначальвала часовую адміністрацыю па кіраванні банкам. 

Па звестках крыніцы TUT.by, яшчэ ў апошнія месяцы працы часовай адміністрацыі беларускія ўлады пачалі ціск на расійскіх акцыянераў банка — "Газпрам" і "Газпрамбанк". 

"Акцыянерам паступалі недвухсэнсоўныя сігналы пра тое, што прапанаваных імі кандыдатаў у праўленне могуць не атэставаць, бо да шэрагу з іх ёсць пытанні ў сілавікоў. Пры гэтым канкрэтызаваць сутнасць гэтых прэтэнзій чыноўнікі адмаўляліся. Адначасова Нацбанк настойліва рэкамендаваў увесці ў кіраванне "Белгазпрамбанка" кандыдатаў з ліку сваіх намеснікаў старшынь. Сама ж Ермакова актыўна ўключылася ў барацьбу за пасаду старшыні праўлення, тлумачачы гэта даручэннем кіраўніка дзяржавы", — кажа крыніца TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі