Trubetskoy упершыню выступіць у Беларусі на ўручэнні прэміі “Даём Рады"

Цырымонія ўручэння трэцяй музычнай прэміі ЕўрарадыёДаём рады” і вялікі канцэрт адбудуцца 13 лютага 2015 года ў сталічным клубе Re:Public (пачатак у 18 гадзін). У гэты вечар наша рэдакцыя ўзнагародзіць лепшыя беларускія гурты 2014 года ў намінацыях “Дэбют”, “Кліп”, “Сінгл”, “Фестываль”, “Сольны выканаўца”, “Альбом”, “Гурт” ды шэрагу жартаўлівых намінацый. Традыцыйна пераможцы вызначаюцца ўнутраным галасаваннем журналістаў Еўрарадыё.

Хэдлайнерам канцэрта сёлета стане гурт Trubetskoy. Імёны іншых удзельнікаў будуць агучвацца паступова.

Нагадаем, пераможцамі “Даём рады” ў мінулыя гады станавіліся Akute, Yellow Brick Road, “Дай Дарогу!”, Зміцер Вайцюшкевіч, :B:N:, “Ляпіс Трубяцкі” ды іншыя.

Квіткі на “Даём рады-2014” у хуткім часе з’явяцца ў продажы. Сачыце за навінамі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі