Гурт Trubetskoy прадставіў кліп "Ластаўка" (відэа)

Гурт Trubetskoy прадставіў кліп "Ластаўка" (відэа)

Гурт Trubetskoy прадставіў у інтэрнэце відэакліп на песню "Ластаўка". Прэм'ера кліпа прымеркаваная да першых акустычных канцэртаў, якія ладзяць музыкі. І песня "Ластаўка" таксама прадстаўленая ў акустычнай версіі.

Прэм'ера камернай праграмы гурта адбудзецца ў Мінску 16 красавіка. Музыкі выканаюць свае вядомыя творы ў незвычайных аранжыроўках.

Дарэчы, "Ластаўка" стала першым сінглам гурта Trubetskoy, які музыкі выпусцілі ўвосень 2014 года — амаль адразу пасля падзелу гурта "Ляпіс Трубяцкі" на два калектывы. Тады кампазіцыя была больш цяжкой і энергічнай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі