Вы тут

Гурт Trubetskoy vs прадзюсар Калмыкоў (відэа)

Фота Еўрарадыё

У сераду, 18 красавіка, гурт Trubetskoy прыйшоў у госці да Еўрарадыё. Сустрэў музыкаў іх былы прадзюсар, а сёння супрацоўнік Еўрарадыё Яўген Калмыкоў. Старыя прыяцелі ўпершыню пасля гучнага "разводу" адкрыта пагутарылі на самыя розныя тэмы.

Для Калмыкова гэта, дарэчы, быў яшчэ і дэбют у ролі радыёвядучага, а для "Трубяцкіх" — магчымасць "запрэм'ерыць" новую беларускамоўную песню і распавесці пра акустычны канцэрт 19 красавіка ў сталічным пабе Beer&Wine.