Trubetskoy і "Элизиум" ладзяць Дзень нараджэння ў клубе Re:Public

Trubetskoy і "Элизиум" ладзяць Дзень нараджэння ў клубе Re:Public

15 снежня ў мінскім клубе Re:Public адбудзецца вялікі сумесны канцэрт гуртоў Trubetskoy і "Элизиум". Прычым, гэта будзе канцэрт-Дзень нараджэння. Бо падчас яго сваё двухгоддзе мае адзначыць беларускі гурт, а 21-годзе — іх расійскія калегі.


Увогуле, музыкаў звязвае 15-гадовае сяброўства: каманды (у тыя гады частка гурта Trubetskoy была "Ляпісам Трубяцкім") часта перасякаліся на фэстах, хадзілі адзін да аднаго на канцэрты і рабілі сумесныя трэкі. Напрыклад, у 2011 годзе Павел Булатнікаў у якасці запрошанага вакаліста праспяваў песню "Скучно", якая ўвайшла ў альбом "Элизиума" "Зло умрёт".


На канцэрце ў Мінску публіку чакаюць два паўнавартасныя сэты, сумесныя нумары і прэм'еры новых песень.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі