Трэнеры кіпрскага "Апаэля" абразілі беларускага суддзю (відэа)

У матчы ў адказ трэцяга кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў кіпрскі "Апаэль" у гасцях згуляў у безгалявую нічыю са славенскім "Марыборам". Кіпрыёты выбылі з турніру, бо першы паядынак завяршыўся мірам - 1:1.



Як паведамляе football.by, на 87-й хвіліне другога паядынку галоўны арбітр матчу беларус Аляксей Кульбакоў за грубы фол выдаліў з поля абаронцу "Апаэля" Эшмаэла Гансалвеша. Пасля гэтага памочнік галоўнага трэнера кіпрскіх футбалістаў характэрным жэстам паказаў на відавочную грашовую зацікаўленасць суддзі. А пасля і сам трэнер выказаў сваю нястрыманасць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі