Трампа на мітынгу адгарадзілі куленепрабівальным шклом

Дональд Трамп

Дональд Трамп / BBC

Кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп упершыню пасля ліпеньскага замаху выступіў на мітынгу пад адкрытым небам, піша ВВС.

На мерапрыемстве прысутнічала вялікая колькасць супрацоўнікаў службы бяспекі, па ўсім мерапрыемству дзяжурылі снайперы.

Самога экс-прэзідэнта ЗША адгарадзілі ад публікі куленепрабівальным шклом.

У ліпені падчас перадвыбарчага мітынгу ў Пенсільваніі, Трамп быў паранены ў вуха. Ёсць адзін загінулы-50-гадовага пажарны Коры Камператорэ.  Матывы стралка дагэтуль невядомыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі