Топ-5: навіны 7 лютага

Топ-5: навіны 7 лютага

Як выглядае пашпартны кантроль на мяжы Беларусі і Расіі

З 7 лютага Расія ўвяла рэжым памежнай зоны на мяжы з Беларуссю. Наш карэспандэнт выправіўся пад Оршу, каб паглядзець, як і ў каго расійскія памежнікі правяраюць пашпарты.

Журналіст Еўрарадыё сеў на дызель да расійскай станцыі Краснае. Менавіта адтуль многія беларусы перасядаюць на электрычку да Смаленска. На платформе пасажыраў сустрэлі памежнікі.

Пры гэтым, ніякай інфраструктуры для памежнага кантролю на станцыі не было. Людзі ў зялёнай форме проста чакаюць пасажыраў ля першага вагона цягніка. Пашпарты не правяраюць — проста праглядаюць. 

Топ-5: навіны 7 лютага
Фота: sk.gov.by

МУС Беларусі праводзіць праверку ў дачыненні кіраўніка "Рассельгаснагляду" Сяргея Данкверта. Цяпер збіраюцца дадзеныя пра страты беларускіх прадпрыемстваў ад дзейнасці расійскага чыноўніка, які абмежаваў пастаўкі беларускай прадукцыі ў Расію.

На думку кіраўніка праекта Belarus Security Blog Андрэя Паротнікава, падобная праверка паказвае, што ўжо фактычна ідзе падрыхтоўка да распачацця крымінальнай справы супраць расійскага чыноўніка.

Топ-5: навіны 7 лютага

У Беларусі стварылі грамадскую ініцыятыву, якая зоймецца пошукам магілы беларускага асветніка і першадрукара Францыска Скарыны. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні савета Беларускага фонду культуры Анатоль Бутэвіч. Па яго словах, ужо ідзе пошук адпаведных дакументаў. Дапамагаць у гэтай справе паабяцала Міністэрства замежных спраў.

Дарэчы, ініцыятыва па пошуку магілы Скарыны з’явілася роўна на наступны дзень пасля таго, як у Вільні на гары Гедыміна літоўскія археолагі знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага.

Топ-5: навіны 7 лютага
Фота: sputnik.az

Беларускія ўлады перададуць Азербайджану вядомага блогера Аляксандра Лапшына. Вярхоўны суд не задаволіў скаргу Аляксандра і яго адваката.

Баку вінаваціць блогера ў незаконным перасячэнне дзяржаўнай мяжы (Лапшын наведваў Нагорны Карабах, які Азербайджан лічыць акупаванай тэрыторыяй) і закліках, накіраваных супраць дзяржавы (у сваіх допісах у сацсетках і блогу ён крытычна выказваўся пра Азербайджан).

Топ-5: навіны 7 лютага
Фота: casino.by

Украіна кампенсавала "Белавіі" грошы за прымусовае вяртанне самалёта ў Кіеў. Пра гэта 7 лютага распавёў гендырэктар беларускай авіякампаніі Анатоль Гусараў.

Па словах Гусарава, рашэнне адпавядае і беларускаму, і ўкраінскаму заканадаўству. Памер кампенсацыі гендырэктар не назваў. Але паведаміў, што гаворка ідзе пра тую суму, якую раней беларускі бок выстаўляў Украіне. Гендырэктар "Белавіі" дадаў, што цяпер пытанне закрытае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі