Топ-5: навіны 16 лютага

Як “дармаеды” да Якабсона хадзілі: Мне што, апошні стары тэлевізар прадаць?

Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава правяла ў Жодзіне прыём па пытаннях “дэкрэта аб дармаедах". Нагадаем, што 17 і 18 лютага чыноўнікі Адміністрацыі прэзідэнта праводзяць падобныя прыёмы грамадзян ў розных гарадах Беларусі.

Па словах Качанавай, дэкрэт знаходзіцца толькі на першым этапе рэалізацыі, таму ў ім яшчэ могуць адбыцца сур’ёзныя змены. Таксама кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта раскрытыкавала людзей, якія збіраюць подпісы за адмену "дэкрэта аб дармаедах"

Тым часам, памочнік прэзідэнта Аляксандр Якабсон, які праводзіў кансультацыі па дэкрэце №3  у Мінску, паабяцаў вызваліць ад падатку адразу траіх чалавек, якія прыйшлі да яго на прыём. 

Эдуард Лімонаў: Супрацьстаяць Лукашэнку мы не хацелі, гэтага б народ не ўхваліў

лідар незарэгістраванай расійскай партыі "Іншай Расіі", пісьменнік і палітык Эдуард Лімонаў

У Мінску прайшоў суд над актывістам незарэгістраванай расійскай партыі "Іншая Расія" Цімафеем Ермаковым.

Нацбола асудзілі на пяць сутак арышту за спробу сарваць прэс-канферэнцыю прадстаўніка АБСЕ Марціна Сайдзіка.

Прычым пад суд патрапіў толькі адзін з чатырох удзельнік акцыі. Трое іншых расійскіх нацыяналістаў змаглі пазбегнуць адказнасці.

Расія не збіраецца ўводзіць візавы рэжым з Беларуссю. Пра гэта 16 лютага заявіў прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, "такая тэма нават не разглядаецца".

Як паведамляла Еўрарадыё, у чацвер з'явіліся вынікі сацыялагічнага апытання, праведзенага Усерасійскім цэнтрам вывучэння грамадскай думкі. Апынулася, што 78% жыхароў Расіі выступаюць за ўвядзенне візавага рэжыму з Беларуссю. 

Фота: svopi.ru

Мінск плануе падпісаць нафта-газавую дамову з Масквой на наступным тыдні. Пра гэта 16 лютага заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Нагадаем, спрэчка паміж Беларуссю і Расіяй цягнецца з пачатку 2016 года. Беларускія ўлады плацяць за пастаўкі расійскага газу паводле кошту, які лічаць справядлівым, — каля 70 долараў за 1000 кубаметраў. Расія настойвае на аплаце паводле кантрактнай цаны —  132 долары. Паводле апошніх звестак, Беларусь вінная Расіі за газ 550 млн долараў.

У адказ на гэта расійскі бок з другой паловы 2016 года скараціў пастаўкі нафты ў Беларусь.

Беларусь паднялася ў рэйтынгу эканамічных свабод на 53 пазіцыі. Раней наша краіна займала 157-е месца, цяпер — 104-е.

Слухаць цалкам: