Мінск плануе падпісаць нафта-газавую дамову з Масквой на наступным тыдні

Мінск плануе падпісаць нафта-газавую дамову з Масквой на наступным тыдні

Дамову па нафце і газе Беларусь плануе падпісаць з Расіяй на наступным тыдні. Пра гэта 16 лютага заявіў у Мінску журналістам намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

"У пятніцу-суботу мы правялі чарговыя перамовы, склалі праект дамовы з маім калегам Дварковічам. Зараз гэты пратакол знаходзіцца на разглядзе ў расійскага кіраўніцтва. Спадзяюся, што на наступным тыдні ён убачыць свет", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Спрэчка паміж Мінскам і Масквой цягнецца з пачатку 2016 года. Беларускія ўлады плацяць за пастаўкі расійскага газу паводле кошту, які лічаць справядлівым — каля 70 долараў за 1000 кубаметраў. Расія настойвае на аплаце паводле кантрактнай цаны — 132 долары. Паводле апошніх звестак, беларуская запазычанасць склала каля 550 млн долараў.

У адказ на гэта расійскі бок з другой паловы 2016 года скараціў пастаўкі нафты. Акрамя таго, пастаўкі нафты ў Беларусь на першы квартал 2017 года скарочаныя да 4 млн тон замест кантрактных 4,5 млн тон.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі