Топ-5 навін: 22 лютага

Патрапіць з дакументамі  "ДНР" і "ЛНР" у Беларусь магчыма

МУС Беларусі патлумачыла, што грамадзяне так званых "Данецкай" і "Луганскай Народнай Рэспублік" могуць патрапіць у нашу краіну.  Хоць Беларусь не прызнае гэтыя тэрытарыяльныя ўтварэнні і адпаведна  не прызнае дакументы, выдадзеныя органамі самаабвешчаных рэспублік, аднак пераважная большасць уладальнікаў такіх дакументаў трапляюць пад указ Аляксандра Лукашэнкі "Аб знаходжанні грамадзян Украіны ў Рэспубліцы Беларусь". Паводле ўказа кіраўніка Беларусі, які быў прыняты ў 2014 годзе,  жыхары Данбаса вызваляюцца ад падачы некаторых дакументаў, неабходных, каб атрымаць дазвол на пражыванне ў нашай краіне.

Фота: БелТа

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка  і лідар ансамбля "Сябры" лічыць, што раз Дэкрэт №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства" выклікае хваляванні беларусаў і акцыі пратэсту, яго неабходна дарабіць альбо нават адмяніць.

Фота: Мінск-навіны

Група апазіцыйных палітыкаў і актывістаў аднесла чыноўнікам адпаведны зварот. Перамоўшчыкі  сустрэліся з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Віктарам Лапцевым

Фота: rg.ru

Пастаўкамі прадуктаў у Расію займаюцца 600 прадпрыемстваў з нашай краіны. Паводле кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргей Данкверта, ніякай "прадуктовай вайны" паміж Беларуссю і Расіяй няма. Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці па падазрэнні, што гэта ўкраінскае мяса, забароненае для паставак у Расію. Аднак беларускі бок не прымае ніякіх мераў для выпраўлення сітуацыі. Таму не выключана, што будуць забароненыя пастаўкі з яшчэ якой-небудзь беларускай вобласці.

Жыхар Магілёва  з сябрамі стаяў недалёка ад клуба, калі з'явілася кампанія маладых людзей.  Хлопец папрасіў іх не карыстацца нацысцкімі прывітаннямі. Пасля гэтага пачалася бойка, у якой беларус атрымаў нажавое раненне.