Данкверт: Мы забаранілі пастаўкі 20 беларускім прадпрыемствам з 600

Данкверт: Мы забаранілі пастаўкі 20 беларускім прадпрыемствам з 600

Расія забараніла пастаўкі прадуктаў з 20 беларускіх прадпрыемстваў. А пастаўкамі прадуктаў у Расію займаюцца 600 прадпрыемстваў з нашай краіны. Пра гэта кіраўнік Рассельгаснагляду Сяргей Данкверт заявіў у інтэрв'ю газеце "Известия". Зыходзячы з гэтага, чыноўнік заявіў, што ніякай "прадуктовай вайны" паміж Беларуссю і Расіяй няма. 

"У нас простыя патрабаванні: пастаўляйце прадукцыю бяспечную і адпаведную тым дакументам, якія вы пішаце. Усяго толькі. Але як мы можам дазваляць пастаўкі, калі вы везяце ўкраінскую прадукцыю, а кажаце, што яна беларуская? Была б іншая краіна, а не Беларусь, мы б даўно зачынілі наогул усе пастаўкі. Проста закрылі б усё: мяса, гародніну і садавіну", — падкрэсліў Данкверт.

Па словах кіраўніка Рассельгаснагляду, з Беларусі ідзе шмат прадукцыі ў Расію і ўдаецца вылавіць хіба што 10% кантрафакту. У прыватнасці, гэтае ведамства забараніла пастаўкі ялавічыны з Мінскай вобласці па падазрэнні, што гэта ўкраінскае мяса, забароненае для паставак у Расію. Аднак беларускі бок не прымае ніякіх мераў для выпраўлення сітуацыі, кажа Данкверт. Таму не выключана, што будуць забароненыя пастаўкі з яшчэ якой-небудзь беларускай вобласці, калі будуць выяўленыя кантрафактныя або кантрабандныя пастаўкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі