У Санкт-Пецярбургу беларуса забілі за просьбу не "зігаваць"

У Санкт-Пецярбургу беларуса забілі за просьбу не "зігаваць"

Ураджэнец Магілёва загінуў у Санкт-Пецярбургу ў суботу, 18 лютага, пасля канцэрту панк-гурта The Exploited. 

Як паведамляе life.ru са словаў сяброўкі загінулага Кацярыны, 27-гадовы беларус з таварышамі стаяў недалёка ад клуба, калі з'яілася кампанія маладых людзей. Як мяркуецца, новапрыбылыя прытрымліваліся ультраправых поглядаў. 

Магілёвец папрасіў іх не "зігаваць" — то бок, не карыстацца нацысцкімі прывітаннямі. Пасля гэтага пачалася бойка, у якой беларуса ўдарылі нажом у жывот. Медыкі, якія прыбылі на месца здарэння, павезлі хлопца ў шпіталь, але ён памёр па дарозе. 

Праваахоўнікі шукаюць зламысніка, які ўцёк з месца здарэння. Цела загінулага маладога чалавека перавязуць на радзіму, у Магілёў, дзе адбудзецца пахаванне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі