Так мала людзей у Беларусі не было з часоў Брэжнева

Так мала людзей у Беларусі не было з часоў Брэжнева

Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў апошнія звесткі пра колькасць насельніцтва нашай краіны. На 1 красавіка 2020 года яно складала 9 млн 397,8 тысячы чалавек. Белстат падкрэслівае, што гэта папярэднія даныя. Яны атрыманыя "з улікам вынікаў перапісу насельніцтва 2019 года".

Горшая сітуацыя ў Беларусі была ў далёкім 1976 годзе, калі ў рэспубліцы налічвалася 9 млн 360,5 тысячы жыхароў.

На пачатак 2020-га насельніцтва нашай краіны складала 9 млн 408,4 тысячы чалавек. Атрымліваецца, што за тры месяцы беларусаў стала менш на 10 600.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі